Удзел супрацоўнікаў Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» у мітынгу, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
23 лютага 2026 года супрацоўнікі Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» прынялі ўдзел у мітынгу «Дарогай доблесці і славы», прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, і ўсклалі кветкі. Традыцыйна ён адбыўся на плошчы Свабоды каля помніка Вызваліцелям горада Полацка.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел архівісты, сярод якіх былі дырэктар Лазаронак Людміла Віктараўна, адказная за ідэалагічную працу Дзічкевіч Марына Міхайлаўна, прафарганізатар Бярэзіна Вольга Аляксандраўна.
Мітынг стаў важнай падзеяй для мясцовай супольнасці, якая падкрэслівае значнасць абаронцаў краіны і іх уклад у гісторыю.
На фота: Полацкія архівісты на мітынгу «Дарогай доблесці і славы»
![]() |
