Аб правядзенні пятага архіўнага ўрока ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна
20 лютага 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай азнакамлення з гістарычнай спадчынай нашай краіны быў праведзены пяты архіўны ўрок «Маўклівыя сведкі шматвяковай гісторыі» для навучэнцаў 10 «А» класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Сярэдняя школа №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна». Заняткі праводзіліся ў форме ўрока-віктарыны аб архітэктурных помніках Гродзенскай губерні. Навучэнцы пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі Гродна, у тым ліку і з тымі, якія не захаваліся, а таксама прагледзелі прэзентацыю па тэме ўрока.
На фота: Навучэнцы пад час архіўнага ўрока.
![]() |
