Супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Маштабная навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Рэспубліцы Беларусь з 16 снежня 2025 года па 15 студзеня 2026 года. Гэта выдатная, добрая традыцыя, якой без малога 30 гадоў. Напярэдадні зімовых святаў мы жывем чаканнем цуду, думаем пра падарункі, дорым адзін аднаму ўсмешкі і добрыя пажаданні.

31 снежня 2025 года супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія прадстаўляюць грамадскія аб’яднанні, такія як «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», а таксама прафсаюзную арганізацыю, наведалі шматдзетную сям’ю, каб павіншаваць з навагоднімі святамі і ўручыць дзецям настольныя гульні і спартыўны інвентар. І, вядома ж, не абышлося без навагодніх падарункаў.

 

1. Уручэнне падарункаў у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
2. Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь уручылі падарункі ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»