У Дзяржархіве Віцебскай вобласці праведзена лекцыя, прысвечаная правілам паводзін пры надзвычайных сітуацыях на вадзе

6 студзеня працоўны дзень у Дзяржархіве Віцебскай вобласці пачаўся з правядзення агульнага сходу, на якім прачытана лекцыя аб правілах паводзін на водных аб’ектах, папярэджанні гібелі людзей на вадзе і дзеяннях па аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Лекцыю прачытаў ветэран службы МНС, а зараз супрацоўнік Дзяржархіва Віцебскай вобласці Юпатаў Антон Нікіфаравіч.

 

Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці на лекцыі