«Ад усёй душы» — «Цёпламу дому». Маладзечанскія архівісты прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі
У перадкалядныя дні і ў перыяд дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва наведалі ДУ Маладзечанскі сацыяльны пансіянат «Цёплы дом». Архівісты перадалі яго жыхарам сродкі асабістай гігіены, адзенне і іншыя падарункі.
Архівісты падкрэслілі, што акцыя «Ад усёй душы» — гэта магчымасць аб’яднаць намаганні дзеля добрых спраў, паказаць, што сацыяльная адказнасць і міласэрнасць з’яўляюцца неад’емнай часткай грамадскага жыцця. А для пажылых людзей і тых, хто жыве ў пансіянатах, асабліва каштоўна адчуванне, што пра іх клапоцяцца, што побач ёсць людзі, гатовыя падтрымаць і падзяліцца цяплом душы.
На фота: У час наведвання пансіяната
![]() |
![]() |
![]() |


