Малавядомыя дакументы з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы

У архіўную калекцыю лічбавых копій на правах арыгіналаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па расследаванню злачынстваў фашызму ўваходзіць пратакол допыту жыхаркі вёскі Падалессе Азершчынскага сельсавета Рэчыцкага раёна Анны Ануфрыеўны Кавалёвай ад 3 красавіка 1945 года (Ф. 864. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 267). Дакумент змястоўвае наступную інфармацыю:

«Як толькі нямецкія захопнікі акупіравалі нашу вёску Падалессе, то сталі адбіраць у мірных савецкіх сялян скот, хлеб і прадукты, усё гэта адпраўлялі ў Германію. 13 кастрычніка 1943 года ў нашу вёску Падалессе прыехала нямецкая разведка. Людзі ў страху бяжалі ратавацца хто куды мог. Нямецкія каты сталі акружаць нашу вёску. Я ў той час малаціла свой хлеб, са мной было дзвое маіх малалетніх дзяцей. Як толькі я і дзеці даведаліся, што ў вёску прыехалі немцы, усе мы кінуліся ратавацца. Мой старэйшы сын бяжаў за вёску ў лес, а я з меньшай дачкой бяжала ззаду. Разам з маім сынам бяжалі Пінчук Марыя Несцераўна 1896 года нараджэння са сваёй дачкой Надзей 1941 года нараджэння. Як толькі нямецкія каты ўбачылі іх, то пачалі страляць і насмерць забілі Пінчук Марыю і яе дачку, майму сыну ўдалося бяжаць ад нямецкіх варвараў. Як толькі я ўбачыла, што Пінчук расстраляна, я тады стала хавацца ад фашысцкага звера. Гэта нямецкая расправа над мірнымі жыхарамі і ні ў чым не павіннымі савецкімі дзецьмі на ўсё жыццё застанецца ў маёй памяці».

 

ЗДАРэч. Ф.864. Воп.1. Спр.3. Арк.267