У БелНДІДАС 12 лістапада 2025 г. адбудзецца навучальны вэбінар па тэме «Складанне і афармленне наменклатур спраў арганізацый, прыкладных і тыпавых наменклатур спраў»


Установа «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» праводзіць 12 лістапада 2025 г. навучальны вэбінар (7 гадзін) па тэме: «Складанне і афармленне наменклатур спраў арганізацый, прыкладных і тыпавых наменклатур спраў».

Пытанні, якія разглядаюцца на вэбінары:

1. Патрабаванні заканадаўства да складання наменклатур спраў арганізацый.
2. Нарматыўна-метадычная і інфармацыйная аснова складання наменклатур спраў.
3. Прызначэнне, віды і функцыі наменклатур спраў.
4. Правядзенне падрыхтоўчай работы па складанні наменклатуры спраў арганізацыі.
5. Парадак складання, узгаднення, падпісання і зацвярджэння наменклатуры спраў структурнага падраздзялення і наменклатуры спраў арганізацыі.
6. Схемы (прынцыпы) пабудовы наменклатуры спраў арганізацыі.
7. Складанне і сістэматызацыя загалоўкаў спраў у наменклатуры спраў арганізацыі.
8. Асаблівасці ўключэння ў наменклатуру спраў электронных дакументаў і спраў.
9. Правілы прысваення індэксаў спраў.
10. Вызначэнне тэрмінаў захоўвання спраў. Асаблівасці ўключэння ў наменклатуру спраў дакументаў, якія падлягаюць падатковай праверцы.
11. Прызначэнне, парадак і асаблівасці складання і афармлення прыкладных і тыпавых наменклатур спраў.

Кошт удзелу ў вэбінары 130,00 рублёў без ПДВ (аснаванне – падпункт 1.2 пункта 1 артыкула 326 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Вэбінар праводзяць з 9.30 – 14.20 дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў, загадчык аддзела дакументазнаўства А.В.Шумская, вядучы навуковы супрацоўнік К.П.Дзярновіч, якія з’яўляюцца аўтарамі нарматыўных прававых актаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў па справаводстве і архіўнай справе.

Нашы рэквізіты: р/р BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

Жадаючыя прыняць удзел у вэбінары запаўняюць дакументы з сайта (belniidad.by), рубрыка «Правядзенне навучальных семінараў». Накіроўваюць заяўку і дакументы на электронную пошту: 4ukovi4@belniidad.by.

Кантактная асоба: Чуковіч Марына Уладзіміраўна, тэлефон: 363-02-05 (панядзелак−чацвер з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00).

Слухачам, якія прайшлі навучанне на вэбінары, выдаецца сертыфікат аб навучанні дзяржаўнага ўзору.