«Адзін з заснавальнікаў савецкага сацрэалізму ў мастацтве» – Да 120-годдзя з дня нараджэння Андрэя Ануфрыевіча Бембеля, скульптара, народнага мастака БССР

 

30 кастрычніка 2025 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ануфрыевіча Бембеля, скульптара, народнага мастака БССР.

А.А.Бембель займаўся стварэнне барэльефаў пры афармленні інтэр’ераў Дома ўрада, прымаў удзел у стварэннем такіх манументальных помнікаў, як Курган Славы і Брэсцкая крэпасць – герой. Яго аўтарству належаць помнікі Герою Савецкага Саюза М.Гастэлу, вучонаму Д.І.Мендзялееву, народнаму паэту Беларусі Я.Купале і многім іншым.

На YouTube-канале БДАКФФД да 120-годдзя з дня нараджэння Андрэя Ануфрыевіча Бембеля, скульптара, народнага мастака БССР размешчаны промаролік да выставы «Адзін з заснавальнікаў савецкага сацрэалізму ў мастацтве».

У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца 81 адзінка ўліку фотадакументаў з 1933 па 1986 гг., 11 адзінак уліку кінадакументаў з 1950 па 1985 гг., 2 адзінкі ўліку фонадакументаў за 1966 г. і 1975 г., звязаныя з творчасцю А.А. Бембеля.

Фотадакументы прадстаўлены партрэтнымі здымкамі скульптара, фатаграфіямі, зробленымі ў майстэрні, падчас адпачынку, внаведвання ыставак, пасяджэнняў з’ездаў мастакоў і Вярхоўнага Савета БССР.

Кінадакументы (сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь», «Навіны дня», дакументальных фільмаў «Старонкі гісторыі Мінска», 1957 г., «Белорусские умельцы», 1959 г., «На камні, жалезе і золаце… «, 1967 г.) таксама як і фотадакументы паказваюць А.А. Бембеля падчас занятку творчасцю або ўдзелу ў грамадскай дзейнасці. У 1997 г. на кінастудыі Беларусьфільм у памяць аб А.А. Бэмбэле быў зняты дакументальны фільм «Верность».

У фанатэцы архіва знаходзіцца запіс радыёперадачы 1975 г. «Сымфонія мужнасці», прысвечаная творчасці народнага мастака БССР А.А. Бембеля.

Памёр Андрэй Ануфрыевіч Бембель 13 кастрычніка 1986 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

У 2005 г. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў паштовы зварот мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння А. А. Бембеля».

 

1. 0-140197 Беларускі скульптар А.А. Бембель за працай, /1930-1939 гг./, Калекцыянер К.Бембель
2. 0-140176 Скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР А.А. Бембель у створанай ім кампазіцыі «Герой Савецкага Саюза Мікалай Гастэлы» ў майстэрні ў г. Маскве, 1943г., РСФСР, г. Масква, Калекцыянер К.Бембель
3. 0-042494 Скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР А.А. Бембель за працай над эскізам помніка Герою Савецкага Саюза К.С. Заслонаву, 12 верасня 1952 г., г. Мінск , Фотахроніка БелТА, В.Славін
4. 0-065293 Скульптар, народны мастак БССР А.А. Бембель за працай над бюстам заслужанага ўрача БССР С.І. Ліярэнцэвіча, 19 кастрычніка 1955 г., г. Мінск, Фотахроніка БелТА, У.Лупейка
5. 0-140186 Беларускі скульптар Г.І. Мурамцаў /злева/ і народны мастак БССР А.А. Бембель за працай; мадэль – Э.В. Варапаева, 1956 г., г. Мінск , Калекцыянер К.Бембель
6. 0-033288 Дэлегаты 4-га з’езда мастакоў БССР: народны мастак БССР З.І. Азгур (крайні злева), народны мастак СССР, правадзейны член Акадэміі мастацтваў М.В. Томскі, скульптар В.С.Козак і народны мастак БССР А.А. Бембель у перапынку працы з’езда, 16 красавіка 1958 г., г. Мінск, Фотахроніка БелТА, У.Лупейка
7. 0-140058 Беларускія скульптары: народныя мастакі БССР А.А. Бембель і А.К. Глебаў, І.В. Краўчанка і П.А. Цомпель у час адпачынку на прыродзе, /1960-1965 гг./, Мінская вобл., Калекцыянер К.Бембель
8. 0-060491 Скульптар, народны мастак БССР А.А. Бембель за працай, 1965 г., г. Мінск Фотатэка рэдакцыі газеты «Звязда», А.Сасіноўскі
9. 0-140182 Скульптар, народны мастак БССР А.А. Бембель /партрэт/, /1960-1969 гг./, г. Мінск, Калекцыянер К.Бембель
10. 0-108299 Скульптар, народны мастак БССР А.А. Бембель гутарыць са скульптарам А.Я. Арцімовічам, 1967 г., г. Мінск, Калекцыянер В.Кітас
11. 0-073835 Уручэнне кветак скульптарам, народным мастакам БССР З.І. Азгуру і А.А. Бембелю падчас адкрыцця выставы «Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну і партызанскі рух» у Палацы культуры аўтазавода ім. А.І. Ліхачова ў дні культуры і мастацтва Беларускай ССР у г. Маскве, 29 жніўня 1967 г., г. Масква,
12. 0-084525 Група аўтараў мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»: архітэктар, заслужаны будаўнік БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР У.А. Кароль, архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Г.В. Сысояў, скульптар, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі У.П. Занковіч, народны мастак СССР, лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўнай прэміі СССР А.П. Кібальнікаў, народны мастак БССР А.А. Бембель і галоўны архітэктар праекта В.М. Волчек за праверкай у натуры маштабу асноўнай скульптурнай кампазіцыі, снежань 1969 г., г. Брэст, Фотахроніка БелТА, В. Герман
13. 0-108325 Дэпутаты Вярхоўнага Свету БССР, дзеячы культуры БССР А.А. Бембель, Кандрат Крапіва, Максім Танк, Міхаіл Лынькоў у перапынку паміж пасяджэннямі 9-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР, 1970 г., г. Мінск, Калекцыянер В.Кітас
14. 0-140179 Скульптар, народны мастак БССР А.А. Бембель за працай над бюстам народнага паэта БССР Янкі Купалы,
15. 0-140192 Беларускія скульптары (сядзяць): народныя мастакі БССР А.А. Анікейчык, загадчык кафедры скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута А.А. Бембель і выкладчык інстытута Г.І.Мурамцаў на кафедры скульптуры, /1973-1977 гг./, г. Мінск, Калекцыянер К.Бембель
16. 1-014769 Скульптар, народны мастак БССР, прафесар А.А. Бембель (злева) і мастацтвазнаўца Б.А. Крапак у майстэрні А.А. Бембеля, 1980 г., г. Мінск, Калекцыянер В.Шнарэвіч
17. 0-122274 А.А. Бембель, скульптар, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР /партрэт/, 1985 г., г. Мінск Калекцыянер Я.Коктыш
18. E019661 А.А. Бембель, скульптар, народны мастак БССР, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, /да 1986 г./, г. Мінск, Фотахроніка БелТА