Ушанаванне загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Шаўчэнкі Таццяны Анатольеўны ў сувязі з яе юбілеем
17 кастрычніка 2025 г. на агульным сходзе працоўнага калектыву дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (далей – НАРБ) ушаноўвалі загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Шаўчэнку Таццяну Анатольеўна ў сувязі з яе юбілеем. Дырэктар НАРБ Дземянюк Андрэй Канстанцінавіч выступіў з віншавальным словам і ўручыў юбiляру Ганаровую грамату за шматгадовую працу, прафесіяналізм, адданасць прафесіі, вялікі асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы і справаводства. Павіншаваць юбіляра прыбылі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У.I.Зубрык.
За высокі прафесіяналізм, канструктыўнае і плённае супрацоўніцтва, вялікі асабісты ўклад у арганізацыю сумеснай работы прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю ўручылі Таццяне Анатольеўне юбілейны медаль «100 год Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь», а прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў – нагрудны знак «За садзейнічанне». Ганаровую грамату Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесійны ўзровень, плённую грамадскую дзейнасць, актыўную работу па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Беларусі ўручыў Зубрык Уладзімір Іосіфавіч.
Да віншаванняў таксама далучыліся супрацоўнікі аддзела справаводства і іншых структурных падраздзяленняў НАРБ.
![]() |
| 1. Т.А.Шаўчэнка і дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк |
![]() |
| 2. Узнагароджанне Т.А.Шаўчэнкі Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў |
![]() |
| 3. Т.А.Шаўчэнка і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў В.I.Зубрык |
![]() |
| 4. Т.А.Шаўчэнка і прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю |



