Удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў XXIII Архіўных чытаннях
16 кастрычніка 2025 года на базе Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прайшлі XXIII Архіўныя чытанні «Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці» з удзелам работнікаў архіваў, музеяў і вну Рэспублікі Беларусь.
Ад Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы на канферэнцыі выступіў вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў С.А.Жарносенка. У час работы секцыі 2 «Архіўныя матэрыялы беларускай гістарычнай спадчыны» Сяргей Аляксандравіч прадставіў даклад па тэме «Свет, у якім хочацца пабываць», у ходзе якога расказаў аб фондаўтваральніку архіва – рэчыцкім мастаку з сусветным імем Я.Э.Шаціхіне ў гонар яго 65-гадовага юбілею. Аўдыторыі былі прадэманстраваны дакументы аб Яўгене Эдуардавічы з фондаў Рэчыцкага дзяржархіва, якія адлюстроўваюць жыццёвы і творчы шлях мастака.
![]() |
| 1. Вядучы археограф ЗДАРэч С.А.Жарносенка выступае з дакладам аб мастаку Я.Э.Шаціхіне |
![]() |
| 2. Удзельнікі XXIII Архіўных чытанняў. У апошнім раду другі злева – вядучы археограф ЗДАРэч С.А.Жарносенка |

