Адзіны дзень бяспекі ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку

25 верасня 2025 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» прайшоў Адзіны дзень бяспекі.

Прадстаўнік Навагрудскага РАНС расказаў аб мэтах і задачах прафілактычнага мерапрыемства, прадставіў статыстычныя даныя аб пажарах, надзвычайных здарэннях, якія адбыліся ў бягучым годзе ў Навагрудскім раёне, колькасці пацярпелых. У ходзе гутаркі з работнікамі дзяржархіва былі праведзены інструктаж па пажарнай бяспецы, навучанне правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і няштатных сітуацый як ва ўстанове, так і па-за ёй.

Мерапрыемства завяршылася адпрацоўкай плана эвакуацыі з будынка архіва.

На фота: Падчас правядзення Адзінага дня бяспекі.