Аб удзеле супрацоўніка ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі»
Учора ў чытальнай залі рэдкіх кніг і рукапісаў дзяржаўнай установы «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі: пытанні тэорыі і практыкі камплектавання, даследвання і выкарыстання архіваў асабістага паходжання».
У працы канферэнцыі прыняў удзел вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.
Падчас паседжання секцыі «Асабістыя архівы: фарміраванне і патэнцыял» ім быў агучаны даклад на тэму: «Фонды асабістага паходжання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»: вопыт камплектавання і выкарыстання».
Падчас канферэнцыі адбыўся плённы і зацікаўлены абмен думкамі аб захаванні, даследванні, вывучэнні і публікацыі дакументальнай спадчыны асабістых архіваў як выбітных асоб, так і прыватных сямейных архіваў.
![]() |
| Вядучы архівіст установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў падчас канферэнцыі. |
