18 верасня 2025 г.дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч выступіў на міжнародным форуме Kazan Digital Week
У рамках тэматычнага напрамку «Лічбавыя тэхналогіі ў дзяржаўным кіраванні» Воінаў Алег Леанідавіч прадставіў даклад «Прымяненне магчымасцяў штучнага інтэлекту ў захаванні гістарычнай праўды: вопыт Рэспублікі Беларусь».
У выступленні былі раскрыты вынікі рэалізацыі праектаў з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту ў архіўнай галіне, а таксама прадэманстравана прэзентацыя, прысвечаная сучасным падыходам да захавання дакументальнай спадчыны.
Асобная ўвага была ўдзелена стварэнню кароткаметражных дакументальных фільмаў, падрыхтаваных Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. З 2024 года іх дэманстрацыя арганізавана ў Рэспубліцы Беларусь, дзе праведзена больш за 1600 паказаў. У 2025 годзе падобныя мерапрыемствы ўпершыню адбыліся і ў Расійскай Федэрацыі — у васьмі гарадах, уключаючы Міжнародны дзіцячы цэнтр «Артэк».
Акрамя таго, падчас форуму быў паказаны відэаролік, створаны Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь з прымяненнем тэхналогій штучнага інтэлекту, як прыклад практычнай работы архівістаў у галіне лічбавізацыі і візуалізацыі гістарычных крыніц.
![]() |
| 1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў выступае з дакладам на міжнародным форуме Kazan Digital Week |
![]() |
| 2. Прэзентацыя Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прадэманстраваная ў ходзе выступлення |
![]() |
| 3. Прэзентацыя Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прадэманстраваная ў ходзе выступлення |
![]() |
| 4. Прэзентацыя Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прадэманстраваная ў ходзе выступлення |
![]() |
| 5. Прэзентацыя Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прадэманстраваная ў ходзе выступлення |




