Аб наведванні Аршанскага музея У.С. Караткевіча супрацоўнікам установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
Загадчык аддзела ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Таццяна Шэўчык наведала Аршанскі музей У.С.Караткевіча.
Музей знаходзіцца ў будынку – помніку грамадзянскай архітэктуры канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, дзе з 1925 года размяшчаўся радзільны дом, у якім 26 лістапада 1930 года і з’явіўся на свет будучы пісьменнік.
У дзвюх прасторных залах на першым паверсе будынка размясцілася музейная экспазіцыя пад агульнай назвай «Партрэт пісьменніка і чалавека».
Цэнтральную частку экспазіцыі першай залы займае творчая майстэрня пісьменніка – фрагмент кабінета яго мінскай кватэры. У 2005 годзе да 75-годдзя Караткевіча была адкрыта другая зала, прысвечаная літаратурнай спадчыне нашага земляка. Тут пануе ўзвышаная і рамантычная атмасфера, бо па стылі сваёй творчасці Уладзімір Караткевіч быў пісьменнікам-рамантыкам. Унутры экспазіцыі знаходзіцца навукова-даследчы цэнтр. Ён уключае навуковую бібліятэку, метадычныя матэрыялы, працоўнае месца даследчыка. Тут жа можна пачуць унікальныя запісы голасу самога пісьменніка, музычныя творы беларускіх выканаўцаў на яго вершы, паглядзець мастацкія фільмы паводле сцэнарыяў Караткевіча. У экспазіцыі прадстаўлена каля 640 прадметаў. Самыя каштоўныя з іх – асабістыя рэчы пісьменніка, рукапісы яго твораў, малюнкі Караткевіча-мастака.
На другім паверсе музея знаходзіцца мастацкая галерэя.
![]() |
| 1. Таццяна Шэўчык каля экспазіцыі, якая нагадвае фрагмент дома, які знаходзіўся ў г.Оршы. |
![]() |
| 2. Таццяна Шэўчык каля экспазіцыі творчай майстэрні пісьменніка |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 3-9. Экспазіцыі выставы |








