Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» Аліна Юргель наведала мемарыяльны комплекс «Шунеўка»

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзяржархіва ў г.Глыбокае Аліна Юргель з дачкой Лізаветай у год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне наведалі мемарыяльны комплекс «Шунеўка» («Праклён фашызму») і ўшанавалі памяць спаленых гітлераўцамі жыхароў.

Трагедыя здарылася 22 мая 1943 года, фашыстамі было знішчана 66 чалавек, з іх – 15 дзеці. Дарослых палілі ў хляве, а дзяцей жывымі кідалі ў калодзеж. Надпіс на гранітнай пліце абвяшчае: «Яны кахалі жыццё. Але згарэлі ў полымі вайны ад рук фашысцкіх катаў. Людзі. Будзьце пільныя. Беражыце свет».

На фота: Фатаграфіі, зробленыя падчас наведвання мемарыяльнага комплексу «Шунеўка»