Урачысты сход ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, прымеркаваны да Міжнароднага дня архіваў
9 чэрвеня 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Міжнароднаму дню архіваў. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык павіншавала калег з прафесійным святам.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін выступіў перад калектывам архіва з лекцыяй пра гісторыю стварэння і дзейнасці ў пачатку XX ст. Віцебскай вучонай архіўнай камісіі – навукова-асветнай установы, якая мела на мэце ахову помнікаў гісторыі культуры, вывучэнне і папулярызацыю гісторыі роднага краю, збіранне прадметаў старажытнасці, правядзенне археалагічных даследаванняў, збор і вывучэнне старажытных рукапісаў і дакументаў, арганізацыю публічных лекцый, дакладаў і экскурсій па гістарычных мясцінах, выданне навуковых і папулярных прац па гісторыі, геаграфіі, археалогіі і этнаграфіі.
Да мерапрыемства падрыхтавана выстава дакументаў, звязаных з гісторыяй дзейнасці Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, у тым ліку і з яе фонду (Ф. 2771), які налічвае 165 архіўных спраў.
![]() |
1. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык віншуе калег |
![]() |
2. Намеснік дырэктара архіва Сяргей Рындзін распавядае аб дакументах выставы |
![]() |
3. Агляд выставы |
![]() |
4. Агляд выставы |
![]() |
5. Выстава дакументаў па гісторыі Віцебскай вучонай архіўнай камісіі |