Аб правядзенні семінара супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў
У рамках Міжнароднага тыдня архіваў загадчыкам аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Сянькоўскай Наталляй у Дубровенскім райвыканкаме ў малой зале праведзены семінар з асобамі, адказнымі за архіў і справаводства сельгаспрадпрыемстваў Дубровенскага раёна, крыніц – камплектавання архіва, на тэму «Правядзенне навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў. Афармленне спраў».
У ходзе правядзення семінара разглядалася пытанне аб ліквідацыі запазычанасці па прыёме дакументаў пастаяннага захоўвання ў Дзяржархіў у г.Оршы. Абмяркоўваліся шляхі вырашэння гэтай праблемы.
На фота: Загадчык аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Н.Я.Сянькоўская праводзіць семінар у малой зале Дубровенскага райвыканкама