Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь адзначыў свой 98-ы дзень нараджэння
30 мая 2025 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае 98-й гадавіне з дня заснавання архіва.
З віншаваннем да працоўнага калектыву архіва звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) А.Л.Воінаў. Ён адзначыў, які складаны і насычаны гістарычны шлях прайшоў НАРБ, вызначыў уклад кіраўнікоў архіва ў развіццё ўстановы, падкрэсліў вялікую ролю калектыву ў вырашэнні пастаўленых задач на сучасным этапе. Таксама Алег Леанідавіч уручыў віншавальны адрас кіраўніцтву НАРБ.
Далей дырэктар дэпартамента А.Л.Воінаў ўручыў заслужаныя ўзнагароды работнікам НАРБ. Нагруднага знака Дэпартамента «Ганаровы архівіст» была ўдастоена загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка. Падзякамі Дэпартамента былі ўзнагароджаны работнікі НАРБ Н.С.Нартоўская, Н.М.Мезько і Ю.М.Петух.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання быў заслуханы віншавальны адрас ад дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка.
Намеснікі дырэктара архіва А.А.Стуканава і С.В.Кулинок павіншавалі калектыў са святам і ўручылі ўзнагароды асабліва вызначыўшымся работнікам.
Нагрудны знак НАРБ «За заслугі» атрымала навуковы супрацоўнік аддзела публікацый М.Я.Тумаш.
Ганаровых грамат НАРБ былі ўдастоены В.А.Гунько і С.А.Сівец.
Падзякамі НАРБ былі ўзнагароджаны Е.М.Гербік, I.Д.Зайчанка, У.А.Калабаева, А.В.Комар, Н.С.Плытнік, К.А.Чикита.
У заключэнне мерапрыемства для калектыва НАРБ выступілі артысты з падшэфнай сярэдняй школы №77 г.Мінска, якія выканалі добра ўсім вядомыя музычныя кампазіцыі.
![]() |
1. Віншавальны адрас дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава |
![]() |
2. Прывітальнае слова дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава |
![]() |
3. Уручэнне А.Л.Воінаву выданняў з серыі «Партызанскі архіў» |
![]() |
4. Віншаванне намеснікаў дырэктара НАРБ А.А.Стуканавай і С.В.Кулінка |
![]() |
5. Калектыў НАРБ на мерапрыемстве |
![]() |
6. А.А.Стуканава зачытвае прывітальны адрас дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка |
![]() |
7. А.Л.Воінаў і М.А.Старасценка з узнагародай «Ганаровы архівіст» |
![]() |
8. А.Л.Воінаў узнагароджвае Н.С.Нартоўскую |
![]() |
9. А.Л.Воінаў узнагароджвае Н.М.Мезько |
![]() |
10. А.Л.Воінаў узнагароджвае Ю.М.Петуха |
![]() |
11. А.А.Стуканава ўзнагароджвае М.Я.Тумаш |
![]() |
12. А.А.Стуканава ўзнагароджвае У.А.Калабаеву |
![]() |
13. А.А.Стуканава ўзнагароджвае С.А.Сіўца |
![]() |
14. А.А.Стуканава ўзнагароджвае К.А.Чыкіту |
![]() |
15. А.А.Стуканава ўзнагароджвае Н.С.Плытнік |
![]() |
16. А.А.Стуканава ўзнагароджвае В.А.Гунько |
![]() |
17. Выступленне дзіцячага вакальнага калектыву «Вясёлка» СШ №77 г.Мінска |