Аб удзеле супрацоўніка ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» у ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог: Ад Вялікай Перамогі да мірнага жыцця: да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне»

22 траўня 2025 года ў дзяржаўнай установе «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» адбылася ІV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўны дыялог: Ад Вялікай Перамогі да мірнага жыцця: да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», у якой прыняў удзел вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.

Ён у сваім дакладзе «Забеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці кваліфікаванымі кадрамі ў 1943—1950 гг.: крыніцазнаўчы аспект» распавёў ўдзельнікам канференцыі пра тое, як ў дакументах архіўных фондаў ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адлюстраваны працэс вырашэння кадравай праблемы на прадпрыемствах Магілёўскай вобласці ў пасляваенны перыяд.

На фота: Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў на фоне сымболікі канферэнцыі.