Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог: ад Вялікай Перамогі да мірнага жыцця. Да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне»
22 мая 2025г. супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог: ад Вялікай Перамогі да мірнага жыцця. Да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
Буевіч Таццяна выступіла спікерам на секцыі 1 «Архіўная справа на Беларусі ў ХХ – ХХIстст.: гісторыя, метадыка, практыка». Ёю таксама быў агучаны даклад на тэму «Праца Дзяржархіва Віцебскай вобласці з фондамі, якія атрымалі статус «згубленыя» ў сувязі з Вялікай Айчыннай вайной (з вопыту перапрацоўкі вопісаў спраў працоўных калектываў Віцебскай акругі)».
Мясаедава Святлана агучыла даклад на тэму «Да пытання аднаўлення і добраўпарадкавання Віцебска ў 1944 – 1945гг.».
![]() |
![]() |
1-2. Архівісты Віцебскай вобласці – Буевіч Таццяна, намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці, Мясаедава Святлана, вядучы архівіст Дзяржархіва Віцебскай вобласці, Баравік Неля, вядучы архівіст ЗГА ў г.Глыбокае – удзельнікі IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог: ад Вялікай Перамогі да мірнага жыцця. Да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» |