Экскурсія ў в.Боркі для магілёўскіх архівістаў
17 мая 2025 г., у рамках святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» сумесна з калегамі з установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў в.Боркі Кіраўскага раёна.
Арганізатарам экскурсіі выступіла пярвічная прафсаюзная арганізацыя ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».
Архівісты пазнаёміліся з гісторыяй вёскі Боркі, з трагедыяй, якая адбылася 15чэрвеня 1942года на гэтым месцы; наведалі мясцовы музей і капліцу ў гонар абраза Божай Маці «Спагнанне загінуўшых».
У сярэдзіне чэрвеня 1942 года пры нападзенні асаблівага атрада СС пад кіраўніцтвам Оскара Дзірлевангера пры падтрымцы калабарацыяністаў, 8-й айнзацкаманды і ўзвода 51-га рэзервовага паліцэйскага батальёна было расстраляна і спалена 2027мірных жыхара.
Супрацоўнікі архіва, аддаючы даніну павагі людзям, якія загінулі і выжылі ў гэтым пекле, уносяць свой уклад у захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Наведванне месцаў памяці садзейнічае выхаванню павагі да мінулага і ўмацаванню патрыятычных пачуццяў і згуртаванню калектыву.
![]() |
1.Скульптурная кампазіцыя «Беларусь – смуткуючая маці» у в.Боркі Кіраўскага раёна. |
![]() |
2. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» і ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» на фоне скульптурнай кампазіцыі «Беларусь – смуткуючая маці». |
![]() |
![]() |
3-4.Інфармацыйны стэнд мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці». |
![]() |
5.Скульптурная кампазіцыя «Полымя». |
![]() |
6. Помнік-скульптура воіна і дзяўчыны, якая ўскладае кветкі на вясковых могілках у в.Боркі Кіраўскага раёна. |
![]() |
7. Магілёўскія архівісты на фоне капліцы ў гонар абраза Божай Маці «Спагнанне загінулых» у в.Боркі Кіраўскага раёна. |