Аб кінапаказе, арганізаваным Дзяржархівам Брэсцкай вобласці ў Брэсцкім гандлёва-тэхналагічным каледжы

6 мая 2025 года супрацоўнікі Дзяржархіва Брэсцкай вобласці арганізавалі для навучэнцаў УА «Брэсцкі дзяржаўны гандлёва-тэхналагічны каледж» кінапаказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Перад паказам загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава распавяла моладзі пра падзеі, якія адбываліся на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, як ствараўся фільм, на аснове якіх дакументаў.

 

1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава распавядае пра фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі»
2. Навучэнцы каледжа падчас прагляду фільма