Аб кінапаказе, арганізаваным Дзяржархівам Брэсцкай вобласці ў галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама

5 мая 2025 года супрацоўнікі Дзяржархіва Брэсцкай вобласці арганізавалі для работнікаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама кінапаказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Перад паказам вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вераніка Крышчанка расказала прысутным пра цяжкія наступствы Вялікай Айчыннай вайны, пра барацьбу беларускага народа з акупантамі; спынілася на гісторыі стварэння дакументальнага фільма.

У рамках мерапрыемства таксама была прадстаўлена падрыхтаваная Дзяржархівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!».

 

1. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вераніка Крышчанка расказвае пра фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі»
2. Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама падчас кіналекторыя
3. Падчас прагляду фільма
4. Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама знаёмяцца з выстаўкай архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!»