Аб выстаўках Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, прымеркаваных да Дня Перамогі

Напярэдадні 80-й гадавіны Вялікай Перамогі Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці падрыхтаваў дзве выстаўкі архіўных дакументаў: «Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны», на якой прадстаўлены дакументы з архіўных фондаў Брэсцкага аблвыканкама, райвыканкама і гарвыканкама, партыйных органаў, артыкулы і фатаграфіі з Брэсцкай абласной газеты «Заря» за 1944-2016 гады, якія сведчаць аб рабоце, якая правадзілася па захаванні памяці загінуўшых герояў і ахвяр вайны: устаноўцы помнікаў, добраўпарадкаванні магіл, перапахаванні астанкаў загінуўшых і інш.;

«Іх імёнамі названы вуліцы Брэста», на якой прадстаўлены дакументы з архіўнага фонду Брэсцкага гарвыканкама аб найменні вуліц горада ў гонар абаронцаў і вызваліцеляў г.Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, герояў-падпольшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Абедзве выстаўкі экспануюцца ў фае будынка архіва па вул.В.Харужай,15.

 

1. Выстаўка «Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны»
2. Выстаўка «Іх імёнамі названы вуліцы Брэста»