Напярэдадні знамянальнай даты супрацоўнікі архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у старце цягніка «На шляху да Перамогі»
5 мая 2025 года, напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у старце цягніка «На шляху да Перамогі».
Праект створаны па ініцыятыве кіраўніцтва гарвыканкама і Гомельскага аддзялення БЧ.
Яго пасажырамі стануць каля 400 жыхароў горада, якія з 5 па 8 мая змогуць здзейсніць займальнае падарожжа па маршруце Гомель-Клёнкі-Гомель, у рамках якога атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі фактамі вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікаў праекта чакаюць таксама канцэртныя праграмы, віктарыны, сумеснае выкананне песень.
У трох вагонах брэндаванага цягніка чыгуначнікі ўзнавілі асаблівую атмасферу, успомніўшы герояў вайны, якія цаной сваіх жыццяў падарылі нам вялікую Перамогу.
У рамках мерапрыемства, супрацоўнікі архіва наведалі выставу з дэманстрацыяй артылерыйскіх гармат і паравоза часоў Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Цырымонія запуску цягніка «На шляху да Перамогі» |
![]() |
2. Музычная праграма падчас мерапрыемства |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
3-7. Супрацоўнікі архіва падчас мерапрыемства |
![]() |
![]() |
8-9. Выстава артылерыйскіх гармат і паравоза часоў Вялікай Айчыннай вайны |