Аб правядзенні кіналекторыя для вучняў УА «Мазырскі дзяржаўны каледж будаўнікоў»
30 красавіка 2025 г. супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» на базе ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны каледж будаўнікоў» было арганізавана правядзенне кіналекторыя, прысвечанага святкаванню 80-й гадавіны Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Увазе навучэнцаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
Перад праглядам архівіст Супоненка Ю.М. азнаёміла вучняў з інфармацыяй аб тым, як ствараўся фільм, якія асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны ў ім дэманструюцца.
![]() |
1. Архівіст Супоненка Ю.М. знаёміць вучняў з гісторыяй стварэння фільма.; |
![]() |
2-3. Падчас прагляду дакументальнага фільма. |
![]() |