Кіналекторый і дакументальная выстава ў Быхаўскім райвыканкаме
Напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на базе Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта для старшынь экспертных камісій і спецыялістаў службы дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення Быхаўскага райвыканкама і арганізацый раёна 24 красавіка 2025 года спецыялістамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». Выстава прысвечана перыяду абароны, акупацыі і вызвалення Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама перыяду пасляваеннага аднаўлення горада. Падчас мерапрыемства для прысутных быў праведзены кіналекторый з паказам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».
Перад пачаткам фільма намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў Цалабанава Л. М. выступіла з прывітальным словам, прадставіла працу архіва, распавяла аб стварэнні фільма, ключавых момантах, адлюстраваных у кінахроніцы.
![]() |
1. Прагляд дакументальнага фільма ўдзельнікамі мерапрыемства. |
![]() |
2. Намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў Л.М. Цалабанава падчас уступнага слова. |
![]() |
3-4. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». |
![]() |