БДАМЛМ на Дні адчыненых дзвярэй гістарычнага факультэта БДУ
26 красавіка 2025 года, у межах супрацоўніцтва з гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – БДУ) ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў для архіўнай галіны, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў удзел у Дні адчыненых дзвярэй гістарычнага факультэта БДУ.
Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Вера Валянцінаўна Біруля і вядучы архівіст Таццяна Аляксандраўна Анпілогава прадставілі банэрную выставу аріва-музея «Народныя паэты Беларусі». На ёй дэманструюцца ўнікальныя архіўныя дакументы, фатаграфіі і біяграфічныя матэрыялы з фондаў БДАМЛМ.
Прадстаўнікі архіва-музея кансультавалі будучых студэнтаў па пытаннях супрацоўніцтва з гістарычным факультэтам БДУ, уключаючы арганізацыю практыкі для студэнтаў у архіве і прадастаўленне магчымасцяў для далейшага працаўладкавання выпускнікоў.
«Удзел у Дні адчыненых дзвярэй – гэта выдатная магчымасць для БДАМЛМ расказаць пра сваю дзейнасць шырокай аўдыторыі, прыцягнуць увагу да архіўных дакументаў як каштоўных гістарычных крыніц і натхніць моладзь на вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі», – адзначыла Т.А. Анпілогава.
![]() |
1. В.В.Біруля і Т.А.Анпілогава на Дні адчыненых дзвярэй у БДУ |
![]() |
2. Т.А. Анпілогава падчас кансультацыі абітурыентаў |
![]() |
3. Правядзенне Дня адчыненых дзвярэй на гістарычным факультэце БДУ |