Ускладанне кветак абаронцам горада Быхава

24 красавіка 2025 года ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі і ўсклалі кветкі да помніка героям загінулым у Вялікай Айчыннай вайне, які размешчаны на Кастрычніцкай плошчы г.Быхава Магілёўскай вобласці.

У 1941 годзе на Быхаўскім плацдарме Дняпроўскай мяжы стаялі да смерці 187-я стралковая дывізія і 45-ы стралковы корпус, але 5 ліпеня Быхаў быў заняты нямецкімі войскамі, акупацыя працягвалася 3 гады. 24 чэрвеня 1944 года пачалося наступленне 1-га і 2-га Беларускіх франтоў, а 28 чэрвеня 362-я стралковая дывізія паспяхова фарсіравала Днепр і вызваліла г.Быхаў ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў.

 

1. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» каля помніка Героям грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны ў г.Быхаве.
2. Ускладанне кветак да помніка.