Акцыя «Архівы-школе» ў БДАМЛМ
17 красавіка 2025года, у межах акцыі «Архівы школе», у чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) была праведзена экскурсія для навучэнцаў пятых класаў ДУА«Сярэдняя школа №44 імя Якуба Коласа г.Мінска» па выставе «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…», прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Куратар выставы вядучы архівіст Наталля Аляксандраўна Мізон пазнаёміла экскурсантаў з літаратурна-дакументальнай экспазіцыяй, якая падрыхтавана на аснове архіўных матэрыялаў з фондаў БДАМЛМ і прадстаўляе багатую спадчыну паэта. Падчас экскурсіі ў навучэнцаў была ўнікальная магчымасць убачыць рукапісы, ліставанн,і творчыя напрацоўкі, фотаздымкі Рыгора Барадуліна з роднымі, сябрамі і калегамі.
Школьнікі падзякавалі за глыбокую і змястоўную экскурсію, адзначыўшы, што пазналі шмат новага пра асабістае жыццё Рыгора Іванавіча, яго сяброўскія адносіны, перакладчыцкую і грамадскую дзейнасць.
![]() |
1. Акцыя «Архівы – школе» ў БДАМЛМ |
![]() |
2. Вядучы архівіст Н.А.Мізон прадстаўляе выставу «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…» |
![]() |
3. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №44 імя Якуба Коласа г.Мінска» ў БДАМЛМ |