Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў мерапрыемстве, прысвечаным Дню памяці ахвяр Хатыні

22 сакавіка 2025 г. адбылася агульнагарадская акцыя, прысвечаная 82-й гадавіне Хатынскай трагедыі. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці далучыліся да агульнагарадскай акцыі памяці і смутку, якая аб’яднала сотні гамяльчан.

Маладыя архівісты Анастасія Арцем’ева і Алег Сёмкоўскі ўрачыста ўсклалі кветкі да мемарыяла Вечнага агню на Плошчы працы і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання ахвяр Хатынскай трагедыі. У гэты дзень маленькая Беларуская вёска на 26 двароў была бязлітасна спалена разам з яе жыхарамі. Людзі, якія кагосьці любілі і пра нешта марылі, загінулі ў жорсткіх пакутах.

Памятаць гэтыя старонкі нашай гісторыі – святы абавязак кожнага беларуса. Гэта не проста высокія словы, а аснова нашых культурных каштоўнасцяў, на якія мы будзем абапірацца ў будучыні.

 

1. Архівісты А.Арцем’ева і А.Семкоўскі на мерапрыемстве – акцыі смутку
2. Ускладанне кветак да манумента