Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у навучальным семінары, прысвечаным пытанням выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў у дзейнасці арганізацыі і арганізацыі інфармацыйнай бяспекі
Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў быў арганізаваны навучальны семінар, прысвечаны пытанням выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў у дзейнасці арганізацыі і забеспячэння інфармацыйнай бяспекі
На семінары былі раскрыты пытанні інфармацыйнага проціборства ў сучасных умовах (тэхналогія дэстабілізацыі), прафілактыкі кіберзлачыннасці і работа сучасных медыя (новыя выклікі і магчымасці).
Перад удзельнікамі выступілі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Гуцуляк Анатоль Мікалаевіч, начальнік упраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Віцебскага аблвыканкама Гарус Аляксандр Мікалаевіч, намеснік галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя абласной газеты «Віцебскія навіны».
Завяршыўся семінар экскурсіяй па медыяцэнтры Віцебскай вобласці і ўнітарным паліграфічным прадпрыемстве «Віцебская абласная друкарня».
Сярод удзельнікаў семінара былі супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – намеснік дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна і галоўны захавальнік фондаў, старшыня прафкама архіва Карпекін Канстанцін Рыгоравіч.
![]() |
1. Віцебская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў праводзіць навучальны семінар, прысвечаны пытанням выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў у дзейнасці арганізацыі і забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. |
![]() |
2. Пытанні кібербяспекі асвятляе начальнік упраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Віцебскага аблвыканкама Гарус Аляксандр Мікалаевіч. |
![]() |
3. У зале падчас правядзення семінара. |
![]() |
4. Падчас экскурсіі па медыяцэнтры Віцебскай вобласці |
![]() |
5. Падчас экскурсіі па унітарным паліграфічным прадпрыемстве «Віцебская абласная друкарня» |
![]() |
6. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці, намеснік дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна і галоўны захавальнік фондаў, старшыня прафкама архіва Карпекін Канстанцін Рыгоравіч – удзельнікі семінара. |