Удзел БДАКФФД ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 32-годдзю з выхаду першага нумара часопіса «Беларускі гістарычны часопіс»
19 сакавіка 2025 г. адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 32-годдзю з выхаду першага нумара часопіса «Беларускі гістарычны часопіс». Ва ўрачыстасцях прыняў удзел дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) А.М.Ганчар, які выступіў з прывітальным словам.
Рэдакцыя часопіса высока ацаніла супрацоўніцтва з БДАКФФД і ўдастоіла архіў Падзякай «за плённае супрацоўніцтва «Беларускім гістарычным часопісам».
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дырэктар Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» В.Я.Навагродскі, выкладчыкі БДПУ ім. М.Танка, прадстаўнікі Нацыянальнага Вялікага акадэмічнага тэатра оперы і балета, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Я.Коласа, сярэдніх навучальных устаноў г.Мінска.
![]() |
1. Падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 32-годдзю з выхаду першага нумара часопіса «Беларускі гістарычны часопіс», 19 сакавіка 2025 г., г.Мінск |
![]() |
2. Падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 32-годдзю з выхаду першага нумара часопіса «Беларускі гістарычны часопіс», 19 сакавіка 2025 г., г.Мінск |