Удзел работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у памятных мерапрыемствах, прысвечаных 36-й гадавіне вываду войскаў з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага 2025 года работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» намеснік дырэктара Грыневіч А.М., намеснік загадчыка аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Далжанкова Т.П. і спецыяліст па закупках Варыводская М.А. прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных 36-й гадавіне вываду войскаў з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

На цэнтральнай плошчы горада Дзяржынска адбылася цырымонія ўскладання кветак да памятнага знака воінаў-інтэрнацыяналістаў і Стэлы вызваліцеляў г.Дзяржынска. Пасля заканчэння ўскладання кветак у ДУА «Дзяржынская дзіцячая школа мастацтваў» адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 36-й гадавіне вываду войскаў з Афганістана і канцэрт з удзелам школьнікаў музычнай школы мастацтваў.

У заключэнні, удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх удзельнікаў Афганскай вайны, якія з гонарам выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак.

 

1. Работнікі БДАКФФД падчас правядзення памятных мерапрыемстваў, прысвечаных 36-й гадавіне вываду войскаў з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, 15 лютага 2025 г., г.Дзяржынск
2. Работнікі БДАКФФД ускладаюць кветкі да помніка, прысвечанага памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, 15 лютага 2025 г., г.Дзяржынск
3. Работнікі БДАКФФД на выставе, прысвечанай воінам-інтэрнацыяналістам, 15 лютага 2025 г., г.Дзяржынск
4. Канцэрт з удзельнікамі школьнікаў музычнай школы мастацтваў, 15 лютага 2025 г., г.Дзяржынск