У БелНДІДАС 25 лютага 2025 г. адбудзецца аднадзённы семінар па тэме: «Справаводства ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях у святле патрабаванняў новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях»


У мэтах растлумачэння парадку вядзення справаводства з улікам норм новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях установа «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» праводзіць аднадзённы навучальны семінар.

Дата правядзення семінара 25 лютага 2025 г.

Пытанні, якія будуць разглядацца на семінары:

1. Заканадаўства ў сферы справаводства.

2. Патрабаванні да афармлення арганізацыйна-распарадчых дакументаў. Асаблівасці афармлення дакументаў у электронным выглядзе, у тым ліку электронных дакументаў.

3. Дакументаабарот у арганізацыі. Рэгістрацыя дакументаў. Тэрміны выканання дакументаў. Кантроль выканання дакументаў і даручэнняў.

4. Тэрміны захоўвання дакументаў на ўсіх тыпах носьбітаў.

5. Фарміраванне і афармленне спраў у справаводстве. Асаблівасці фарміравання электронных і гібрыдных спраў.

6. Экспертыза каштоўнасці дакументаў. Парадак выдзялення да знішчэння дакументаў і спраў. Асаблівасці знішчэння дакументаў у электронным выглядзе, у тым ліку электронных дакументаў.

Заняткі праводзяць: дырэктар БелНДІДАС Рыбакоў А.Я., загадчык аддзела дакументазнаўства Шумская А.В., вядучы навуковы супрацоўнік Дзярновіч К.П., якія з’яўляюцца распрацоўшчыкамі нарматыўных прававых актаў, аўтарамі навучальных і метадычных дапаможнікаў па справаводстве і архіўнай справе.

Жадаючыя прыняць удзел у семінары:

– запаўняюць дакументы з сайта (belniidad.by) рубрыкі «Правядзенне навучальных семінараў»;
– накіроўваюць дакументы і заяўку (з указаннем удзелу ў семінары вочна або дыстанцыйна) на электронную пошту 4ukovi4@belniidad.by да 21 лютага 2025 г.

Кантактная асоба Чуковіч Марына Уладзіміраўна, тэлефон 363-02-05 (панядзелак-чацвер з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00).

Кошт удзелу ў семінары 130 рублёў без ПДВ (падстава – падпункт 1.2 пункта 1 артыкула 326 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9.00 да 9.30.

Семінар праводзіцца па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала.

Час правядзення: 9.30–14.00.

Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, выдаецца сертыфікат аб навучанні.

Нашы рэквізіты: р/р BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.