Аб правядзенні экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»

17 студзеня 2025 года першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Сыранкоў і загадчык аддзела тэорыі і практыкі сацыялізму ЦК КП РБ Аляксей Валер’евіч Дзерман наведалі Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Дырэктарам архіва Ю.В.Шастапалавым была праведзена азнаямленчая экскурсія па аддзелах і архівасховішчы, у якой ён расказаў пра гістарычныя факты стварэння абласнога архіва і пра дзейнасць установы ў сучасны час. Спецыялісты аддзелаў расказалі пра асаблівасці камплектавання і апрацоўкі дакументаў, якія паступаюць на захоўванне. Госці паглядзелі працэсы рамонту архіўных спраў і пазнаёміліся з умовамі захавання архіўнага фонду. Асаблівую цікавасць праявілі госці да прадэманстраваных дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці і госці архіва С.А.Сыранкоў і А.У.Дзерман