У БДАМЛМ падведзены вынікі працы за 2024 год
16 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны падвядзенню вынікаў работы ўстановы за 2024 год. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў.
З дакладам выступіла дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка. Яна падвяла вынікі выканання мэтавых і планавых паказчыкаў па ўсіх напрамках дзейнасці БДАМЛМ: камплектаванне, забеспячэнне захаванасці, улік, удасканаленне сістэмы навукова-даведачнага апарата і выкарыстанне дакументаў. Алена Аляксандраўна адзначыла дасягненні калектыву ў рэалізацыі планавых паказчыкаў і вызначыла задачы на наступны год.
Намеснік дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткоў даў станоўчую ацэнку рабоце БДАМЛМ, адзначыў значны ўклад калектыву ў захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны краіны, нацэліў на далейшую плённую працу.
1. Выступленне дырэктара архіва-музея А.А.Макаранкі |
2. Сход працоўнага калектыву БДАМЛМ |
3. Выступленне намесніка дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткова |