Аб правядзенні круглага стала «Упраўленне дакументамі — расійскі і беларускі вопыт»

13 снежня 2024 г. Усерасійскі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (УНДІДАС) і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС) у фармаце анлайн правялі круглы стол «Упраўленне дакументамі — расійскі і беларускі вопыт». У працы круглага стала, акрамя работнікаў навуковых інстытутаў, прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых дзяржаўных архіўных устаноў дзвюх краін, а таксама іншых зацікаўленых арганізацый

Круглы стол быў падрыхтаваны і праведзены ў адпаведнасці з пратаколам даручэнняў па выніках сумеснага пасяджэння калегій Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі, прафесійнай сустрэчы і двухбаковых перагавораў кіраўнікоў дзяржаўных архіўных устаноў Беларусі і Расіі (г.Вялікі Ноўгарад, 15—16 кастрычніка 2024 г.).

У рамках круглага стала быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, звязаных з кіраваннем дакументамі, у тым ліку пытанні развіцця нарматыўна-прававой і метадычнай базы справаводства, удасканалення тэрміналагічнага апарату архіўнай справы і справаводства, стандартызацыі дакументавання кіраўніцкай дзейнасці ў сучасных умовах.

З дакладамі ад БелНДІДАС на круглым стале выступілі дырэктар, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.Я.Рыбакоў («Нарматыўна-прававое рэгуляванне стварэння, звароту і захоўвання дакументаў у электронным выглядзе: стан, праблемы, перспектывы ўдасканалення», навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства В.А.Барбарчук («Замацаванне асаблівасцей афармлення дакументаў у электронным выглядзе ў дзяржаўным стандарце на афармленне арганізацыйна-распарадчай дакументацыі: перспектывы перапрацоўкі СТБ 6.38-2016»), малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства А.А.Недашкоўская («Навукова-метадычныя распрацоўкі БелНДІДАС па пытаннях кіравання дакументамі»).

Падчас працы круглага стала прайшлі дыскусіі па найбольш вострых пытаннях. Па завяршэнні работы ўдзельнікі круглага стала выказалі падзяку арганізатарам за высокі ўзровень яго падрыхтоўкі і правядзення.

 

Супрацоўніцтва БелНДІДАС і УНДІДАС