Адзіны дзень інфармавання ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
21 лістапада 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму: «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас». Перад супрацоўнікамі з інфармацыяй выступіў загадчык аддзела навукова-даведачнага апарата і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Аляксандр Канапліцкі.
У ходзе мерапрыемства калектыў быў азнаёмлены з асаблівасцямі электаральнай кампаніі, якая мае быць, значэннем інстытута прэзідэнцтва ў палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь і важнасці ўдзелу ў галасаванні.
На фота: Выступленне Аляксандра Георгіевіча Канапліцкага перад калектывам.