Адзіны дзень інфармавання ў НГА Беларусі

21 лістапада 2024 г. у канферэнц-зале НІА Беларусі прайшоў сумесны сход працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, на якім разгледжана тэма «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас» у рамках тэматыкі адзіных дзён інфармавання на IV квартал 2024 года. На мерапрыемстве выступіў прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ігар Каралец.

26 студзеня 2025 г. беларусы вызначаць сваю будучыню. Менавіта на гэты дзень Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прызначаны выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык выступіла з матэрыялам, які падрыхтаваны Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У сваім выступе Н.Булойчык распавяла аб ходзе падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Падчас сходу перад прысутнымі выступіў Сяргей Мішук, намеснік дырэктара БелНДІДАС па навуковай рабоце, кандыдат філасофскіх навук. Сяргей Сяргеевіч прысвяціў свой даклад гісторыі інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне.

 

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык знаёміць калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС з матэрыялам да Адзінага дня інфармавання насельніцтва на лістапад 2024 г.
Выступ намесніка дырэктара БелНДІДАС Сяргея Мішука
Выступ намесніка дырэктара БелНДІДАС Сяргея Мішука
Выступ намесніка дырэктара БелНДІДАС Сяргея Мішука
Выступ дырэктара БелНДІДАС Андрэя Рыбакова
Выступ прадстаўніка Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ігара Каральца
Працоўныя калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС