Аб удзеле дырэктара архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці ў дыялогавай пляцоўцы «У імя міру і жыцця!»

21 лістапада 2024 года напярэдадні Дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «У імя міру і жыцця!», прымеркаванай да 81-ай гадавіны вызвалення г.Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якая была арганізавана на базе кінатэатра «Кастрычнік».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ідэалагічнага актыву прадпрыемстваў і арганізацый, моладзі, а таксама Беларускай партыі «Белая Русь».

У якасці запрошанага эксперта ў мерапрыемстве прыняў удзел пракурор г. Гомеля Журакоўскі Уладзіслаў Уладзіміравіч, які распавёў прысутным аб актуальнасці Закона «Аб генацыдзе беларускага народа» і ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, аб ходзе вядзення пошукавых работ на месцах масавага расстрэлу мірных грамадзян.

Падчас мерапрыемства быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

Перад пачаткам сеансу дырэктар Дзяржаўнага архіва Жинева Ірына Уладзіміраўна выступіла перад гледачамі і распавяла аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», які ажыццяўляецца ў мэтах выканання Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года №316, а таксама аб мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўным архівам з мэтай папулярызацыі архіўных дакументаў.

 

Дырэктар дзяржаўнага архіва Жинева Ірына Уладзіміраўна падчас выступу
Запрошаныя эксперты падчас правядзення дыялогавай пляцоўкі «У імя міру і жыцця!»
Пракурор г. Гомеля Журакоўскі Уладзіслаў Уладзіміравіч падчас выступу
Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне»
Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне»