Аб удзеле дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у Міжнародным круглым стале ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
19 лістапада 2024 года ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбыўся Міжнародны круглы стол «Гістарычная памяць: каштоўнасныя арыенціры кансалідацыі грамадства Беларусі і Расіі».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуліся: прарэктар Акадэміі, к.г. н., дацэнт У.Г.Швайко; старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі, акадэмік Расійскай акадэміі адукацыі, доктар псіхалагічных навук, прафесар С.Л.Кандыбовіч; саветнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь К.Г.Багіева. Удзел у форуме прыняў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэм Ышык.
З дакладамі выступілі: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання, д.г.н, дацэнт В.В.Даніловіч; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання Л.С.Ананіч; намеснік дэкана, вучоны сакратар, кіраўнік лабараторыі гісторыі дыяспар і міграцый гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава, к.г.н., дацэнт А.В.Солапава і іншыя.
Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) А.К.Дземянюк выступіў з дакладам і прэзентацыяй на тэму «Захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў беларуска-расійскіх выдавецкіх праектах». Спікер распавёў пра вялікую працу, якую праводзіць НАРБ па пытанні захавання гістарычнай памяці з дапамогай выдавецкіх і выставачных праектаў.
Дырэктар НАРБ падрабязна разгледзеў найбольш важныя сумесныя беларуска-расійскія выдавецкія праекты: «Без тэрміну даўнасці Беларусь», «Аперацыя «Баграціён»: партызаны беларускай зямлі…» і іншыя, а таксама расказаў аб рэалізацыі новых праектаў з расійскімі архівістамі, запланаванымі на 2025 год – да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Дзямянюк А.К. уручыў выданні НАРБ дацэнту кафедры сацыяльна-гуманітарных і гісторыка-прававых дысцыплін Інстытута кіраўнічых кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, к.г.н., дацэнту М.М.Атрушкевічу.
Для ўдзельнікаў форуму была прадстаўлена выстава выданняў НАРБ, якую прадставіла в.а. загадчыка аддзела публікацый архіва У.А.Калабаева.
![]() |
Participants of the International Round table «Historical memory: value orientations of consolidation of the society of Belarus and Russia» |
![]() |
Presentation of publications of the National Archive of the Republic of Belarus |
![]() |
Forum participants get acquainted with the exhibition of publications in the Republic of Belarus |
![]() |
Kolobaeva U.A. presents publications IN the Republic of Belarus |