19 лістапада 2024 г. у БелНДІДАС адбыўся навучальны семінар на тэму: «Складанне і афармленне наменклатур спраў арганізацый, прыкладных і тыпавых наменклатур спраў»

У працы семінара ў якасці слухачоў прынялі ўдзел прадстаўнікі справаводных і архіўных служб дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, усяго 32 чалавекі. З лекцыямі ад БелНДІДАС выступілі дырэктар інстытута кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.Я.Рыбакоў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства кандыдат гістарычных навук К.П.Дзярновіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства Л.М.Цымбал.

На семінары былі разгледжаны наступныя пытанні:

нарматыўнае рэгуляванне складання наменклатур спраў арганізацый, прыкладных і тыпавых наменклатур спраў;

прызначэнне, віды і функцыі наменклатур спраў;

правядзенне падрыхтоўчай работы па складанні наменклатуры спраў арганізацыі;
парадак складання, узгаднення, падпісання і зацвярджэння наменклатуры спраў структурнага падраздзялення і наменклатуры спраў арганізацыі;

складанне і сістэматызацыя загалоўкаў спраў у наменклатуры спраў арганізацыі;
асаблівасці ўключэння ў наменклатуру спраў электронных і гібрыдных спраў;

прызначэнне, парадак і асаблівасці складання і афармлення прыкладных і тыпавых наменклатур спраў.

Па выніках семінара слухачам былі ўручаны сертыфікаты аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Удзельнікі семінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных пытанняў, выказалі падзяку арганізатарам і лектарам.

Правядзенне семінараў і іншых навучальных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца БелНДІДАС у рамках выканання даручэнняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па растлумачэнні норм заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, будзе працягнута.

 

Старшы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства Л.М.Цымбал і дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў адказваюць на пытанні слухачоў
Слухачы семінара падчас лекцыі
Заключнае слова дырэктара БелНДІДАС А.Я.Рыбакова пры падвядзенні вынікаў праведзенага семінара