Урачысты сход працоўнага калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі
6 лістапада 2024 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся ўрачысты сход калектыву, прымеркаваны да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк павіншаваў калег са святам і сказаў пра важнасць захавання гістарычнай памяці пра падзеі, якія шмат у чым сталі вызначальнымі ў працэсе стварэння беларускай дзяржаўнасці.
Вядучы навуковы супрацоўнік НАРБ, к.г.н., дацэнт В.Г.Мазец распавёў аб гістарычных перадумовах Кастрычніцкай рэвалюцыі і яе ацэнках рознымі гістарычнымі школамі.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок адзначыў, што тыя сацыяльныя гарантыі (8-гадзінны працоўны дзень, права на аплачваемы адпачынак, бясплатная медыцына і адукацыя і інш.), якія цяпер сталі асновай сацыяльнай палітыкі нашай рэспублікі, былі шмат у чым заваяваны менавіта ў выніку падзей 1917 г.
У заключэнне спікеры адказалі на пытанні калектыву.
![]() |
1. Выступленне дырэктара ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» А.К.Дземянюка перад работнікамі архіва |
![]() |
2. Калектыў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» падчас лекцыі вядучага навуковага супрацоўніка НАРБ, к.г.н., дацэнта В.Г.Мазеца |