Дэлегацыя Інстытута гісторыі ім. Ш. Марджані Акадэміі Навук Рэспублікі Татарстан наведала Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
5 лістапада 2024 года ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прыбыла з візітам дэлегацыя Інстытута гісторыі ім. Ш.Марджані Акадэміі Навук Рэспублікі Татарстан у складзе: намеснік дырэктара па навуковай рабоце, к.п.н. М.М.Гібатдзінаў; вучоны сакратар, к.г.н. А.С.Бушуеў; кіраўнік Цэнтра даследаванняў Залатой Арды і татарскіх ханстваў, к.г.н. І М.Міргалееў; загадчык аддзела найноўшай гісторыі, к.г.н. І.І.Ханіпава.
З беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі: дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк; намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок; загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка; загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання I.У.Дарагуш; в.а. загадчыка аддзела публікацый У.А.Калабаева і намеснік загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм У.Ю.Монзуль.
Дырэктар НАРБ павітаў дэлегацыю навукоўцаў з Казані і распавёў аб цесных кантактах архівістаў Беларусі і Рэспублікі Татарстан. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок распавёў аб асноўных напрамках работы НАРБ і пазнаёміў навукоўцаў з дакументальнымі выданнямі архіва і банэрнай выставай «Рэспубліка-партызанка».
Навукоўцам з Казані былі паказаны арыгіналы дакументаў аб беларуска-татарскім узаемадзеянні, а таксама найбольш цікавыя дакументы па гісторыі партызанскага руху ў Беларусі.
У ходзе візіту былі абмеркаваны канкрэтныя праекты па навуковым узаемадзеянні паміж НАРБ і Інстытутам гісторыі ім.Ш.Марджані Акадэміі Навук Рэспублікі Татарстан.
![]() |
1. Падчас сустрэчы |
![]() |
2. Удзельнікі дэлегацыі Інстытута гісторыі ім. Ш.Марджані Акадэміі Навук Рэспублікі Татарстан |
![]() |
3. Уручэнне выдання НА РБ дэлегацыі Інстытута гісторыі ім. Ш.Марджані Акадэміі Навук Рэспублікі Татарстан |
![]() |
4. Уручэнне выдання к.г.н. А.С.Бушуева «На Сувалкскім рубяжы. Кніга Памяці чырвонаармейцаў, загінуўшых ў 1944-1945 гг. і пахаваных ў Сувалках (Польшча)» дырэктару НАРБ А.К.Дземянюку |
![]() |
5. Калектыўнае фота ўдзельнікаў сустрэчы |