Святкаванне Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Цэнтральнай лабараторыі: павага да традыцый і натхненне для маладых супрацоўнікаў

Напярэдадні святочнай даты ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» адбыўся ўрачысты сход калектыву.

З прывітальным віншавальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко, які адзначыў, што практычна ўсё, чым сёння багатая Беларусь, сыходзіць каранямі ў савецкую эпоху. Карані сучаснай беларускай дзяржавы таксама ляжаць у рэвалюцыйных падзеях 1917 года. Таму дата 7 лістапада досыць абгрунтавана з’яўляецца сёння дзяржаўным святам.

Намеснік дырэктара С.І.Мязга, віншуючы калег з надыходзячым святам, закрануў гістарычныя падзеі 1917 года, адзначыўшы пры гэтым, што святкаванне Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі – гэта своеасаблівае выказванне павагі тым традыцыям і падзеям, якія ў канчатковым выніку спрыялі здабыццю нашай краінай незалежнасці ў цяперашні час.

На фота: Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (на заднім плане) з выступам перад супрацоўнікамі лабараторыі