Ваенна-патрыятычны клуб «Патрыёт» і установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» заключылі Пагадненне аб узаемным супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні
Цырымонія падпісання Пагаднення аб узаемным супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні паміж Ваенна-патрыятычным клубам «Патрыёт» і ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» адбылася 5 лістапада 2024 года. Дырэктар архіва Алена Заяц і кіраўнік ВПК «Патрыёт» Таццяна Косінава будуць развіваць супрацоўніцтва ў галіне арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці і метадычнай рабоце ў галіне архівазнаўства і дакументазнаўства з членамі клуба і спецыялістамі архіва.
У далейшым плануецца арганізацыя і правядзенне сумесных навукова-практычных канферэнцый, круглых сталоў, семінараў і іншых інтэлектуальных мерапрыемстваў з чальцамі клуба.
Пагадненне дзейнічае на прынцыпах узаемнасці, павагі дзелавой рэпутацыі, імкнення да павышэння навуковага патэнцыялу навучэнскай моладзі.
Пасля падпісання пагаднення для юных патрыётаў была арганізавана экскурсія.
![]() |
1. Дырэктар архіва Алена Заяц і кіраўнік ВПК «Патрыёт» Таццяна Косінава падпісваюць пагадненне (аўтар фатаграфіі Віктар Чабан) |
![]() |
2. Дырэктар архіва Алена Заяц, кіраўнік ВПК «Патрыёт» Таццяна Косінава і члены клуба (аўтар фатаграфіі Віктар Чабан) |
![]() |
3. Дырэктар архіва Алена Заяц знаёміць з выставачнымі дакументамі (аўтар фатаграфіі Віктар Чабан) |
![]() |
4. Дырэктар архіва Алена Заяц знаёміць з архівасховішчам (аўтар фатаграфіі Віктар Чабан) |