Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна збору працоўнага калектыву, прымеркаванага да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

6 лістапада 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна прайшоў сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Перад калектывам выступіла загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Карпусенка Г.Г., нагадаўшы аб тым, што ў развіцці любой дзяржавы рэвалюцыя – непажаданая з’ява, якая прыносіць глабальныя наступствы, але беларускі народ не павінен забываць гісторыю стварэння сваёй дзяржаўнасці, на якую паўплывалі падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У тым ліку для калектыву архіва быў прадэманстраваны відэафільм «Зваротны адлік. Кастрычнік 1917. Беларускі сцэнарый», падрыхтаваны тэлеканалам ОНТ.

 

1. Выступленне загадчыка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Карпусенка Г.Г.
2. Прагляд відэафільма.