Кіраўніцтва Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прыняло ўдзел у беларуска-расійскім круглым стале
11 кастрычніка 2024 года ў г.Выбарг (Расійская Федэрацыя) адбыўся беларуска-расійскі круглы стол па абмене вопытам «Перспектывы развіцця публікацыйнай і выставачнай дзейнасці архіваў». З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся начальнік архіўнага ўпраўлення Ленінградскай вобласці А.У.Саўчанка. Ён падкрэсліў важнасць і значнасць мерапрыемства і выказаў упэўненасць, што падобныя форумы будуць праходзіць на рэгулярнай аснове.
Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) А.К.Дземянюк у рэжыме відэаканферэнцсувязі прадставіў даклад «Агульнарэспубліканская акцыя «Архівы – школе» – новы напрамак работы архіўных устаноў Беларусі», у якім распавёў аб вопыце работы НАРБ у рамках пазначанай акцыі.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў з дакладам «Iнтэрнэт-партал «Партызаны Беларусі»: стварэнне, напаўненне і перспектывы выкарыстання». Ён распавёў аб вялікай сістэмнай працы па напаўненні інтэрнэт-партала і тых важных функцыях, якія той выконвае.
У працы круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і расійскіх архіўных устаноў, ВНУ, акадэмічнай супольнасці.
![]() |
1. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
2. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
3. Удзельнікі круглага стала |