Аб правядзенні круглага стала і ўрачыстага сходу ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»

4 кастрычніка 2024 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» напярэдадні прафесійнага свята Дня архівіста адбыўся круглы стол на тэму: «Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» на сучасным этапе».

У рамках мерапрыемства дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч правёў прэзентацыю віртуальнай выстаўкі «Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» на сучасным этапе», падрыхтаваную да Дня архівіста. Віртуальная выстава расказвае аб геральдычных сімвалах архіва, структуры і штатах, ветэранах і заслужаных архівістах, асноўных напрамках работы структурных падраздзяленняў на сучасным этапе.

Акрамя таго, Андрэй Мікалаевіч расказаў удзельнікам круглага стала аб той вялікай ідэалагічнай рабоце, якая праводзіцца архівам сярод моладзі і працоўных калектываў г. Гомеля.

На пасяджэнні круглага стала былі падведзены вынікі працы архіва за 9 месяцаў 2024 г. і запланаваны новыя мерапрыемствы з мэтай падтрымання ўжо дасягнутага высокага прафесійнага ўзроўню работы.

У другой частцы мерапрыемства адбыўся ўрачысты сход у гонар прафесійнага свята Дня архівіста. Дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч павіншаваў калектыў з надыходзячым прафесійным святам, а таксама перадаў віншаванні ў адрас калектыву архіва ад дырэктара Дэпартамента Алега Леанідавіча Воінава і начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Арцёма Сяргеевіча Камалыева. Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктарам архіва была аб’яўлена падзяка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама за добрасумленную працу, адказнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і сувязі са святкаваннем Дня архівіста інжынеру першай катэгорыі Але Пятроўне Чубыкала.

Да ўшаноўвання архівістаў напярэдадні прафесійнага свята далучылася Гомельская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых арганізацый. Ганаровыя граматы былі ўручаны заг. аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Святлане Анатольеўне Прымаковай і заг. аддзелам ІПС і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Вользе Уладзіміраўне Шуроўскай, падзякі былі аб’яўлены архівісту 1 кв. кат. Таццяне Юр’еўне Цішчанка і архівісту Галіне Аляксандраўне Грамыкі.

 

1.Дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч прэзентуе віртуальную выставу «Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» на сучасным этапе».
2. Пасяджэнне круглага стала.
3. Дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч аб’яўляе падзяку галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама інжынеру першай катэгорыі Але Пятроўне Чубыкала.
4. Уручэнне Ганаровай граматы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых арганізацый заг. аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Святлане Анатольеўне Прымаковай.
5. Уручэнне Ганаровай граматы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых арганізацый заг. аддзелам. Вользе Уладзіміраўне Шуроўскай.
6. Аб’ява падзякі Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых арганізацый архівісту 1 кв. кат. аддзела ІПС і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Таццяне Юр’еўне Цішчанка.
7. Аб’ява падзякі Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых арганізацый архівісту аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Галіне Аляксандраўне Грамыкі.